Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

27.06.2022

Дзень беларускай вышыванкі

27 чэрвеня ў аздараўлеўчым лагеры праходзіў дзень беларускай вышыванкі. На пачатку дня выхаванцаў пазнаёмілі з гісторыяй беларускага арнамента, значэннем яго сімвалаў, традыцыямі аздаблення адзення і прадметаў побыту. Затым для дзяўчат быў наладжаны "салон беларускай прыгажосці", у якім яны вучыліся плясці вянкі і фатаграфаліся ў беларускіх вышыванках. Было наладжана дэфіле мадэлей "Вянок прыгажосці" і інтэрактыўная пляцоўка "Народныя гульні". У салоне арнамента "Родныя ўзоры" кожны жадаючы мог атрымаць на руку малюнак-сімвал, які ім спадабаўся. Паралельна на тэрыторыі школы працавалі літаратурная гасціная " Смак роднай мовы", дзе выхаванцы пад кіраўніцтвам Вольгі Афанасьеўна бавілі час за чытаннем беларускіх кніг, і горад майстроў,у якім вучыліся рабіць выцінанку і аздаблялі беларускімі ўзорамі папяровыя кашулі і спадніцы.