Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

07.10.2023

Краязнаўчая экспедыцыя "Наперад у мінулае"

7 кастрычніка група энтузіястаў школы пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Радзэвіч А.У. адправілася ў краязнаўчую экспедыцыю, каб знайсці і даследаваць курганны могільнік паблізу Опса. Гэта крывіцкае пахаванне датуецца VIII-XI ст. Само разуменне таго, што побач знаходзіцца такі цікавы гісторыка-культурны аб'ект, натхніла ўдзельнікаў экспедыцыі на падарожжа. Кіруючыся гугл-мапай і рэкамендацыямі краязнаўцы Бунты В.Е., удзельнікі экспедыцыі знайшлі могільнік, даследавалі яго плошчу, выгляд і памеры курганоў, праслухалі інфармацыю пра гісторыю даследавання гэтага месца, асаблівасці і традыцыі крывіцкіх пахаванняў, зрабілі фотаздымкі. 

Больш падрабязную інфармацыю пра курганны могільнік можна знайсці на сайте ў раздзеле "Краязнаўства" і па ссылцы :

https://vk.com/opsa_v_subbotu?w=wall-27776062_2408%2Fall