Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Menu

Main page
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<May, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Statistics of visits

Яндекс.Метрика

04.03.2022

Гуканне вясны

"А у нас добрая навіначка:
Прыляцела ластавіца, прынесла вам Масленіцу!"
З такіх слоў у пятніцу, 4 сакавіка, у школе распачаліся масленічныя гулянні, да якіх рыхтаваліся ўвесь тыдзень. У свята народнага календара увайшлі традыцыйныя абрадавыя моманты: "спальванне зімы", карагоды, гуканне птушак і вясны, масленічныя гульні і забавы і кірмаш, які арганізавалі самі вучні. Увесь школьны стадыён быў падзелены на гульнёвыя зоны, дзе можна было паказаць свой спрыт і сілу ў такіх гульнях, як "Скачкі на конях", "Кулачны бой", "Петушыныя баі", "Перацягванне каната". А для малодшых вучняў былі прапанаваны гульні "Каруселі", "Сонейка", "Жавароначкі", "Гаспадынька". А хто не хацеў гуляць, тыя маглі на кірмашы набыць прысмакі ці бліны і падсілкавацца. У канцы свята вучні "развіталіся з зімой" і павадзілі карагоды вакол вогнішча.