Краеведение

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

История Опсы и ее окрестностей

На этой странице можно познакомиться с материалами  краеведческих изысканий  кружка "Музейное дело", собранных и оформленных под руководством учителей истории Варнеля Эдуарда Гиполитовича и Мезиной Ольги Мечиславовны, а также учителей-предметников и учащихся, собиравших материал о своих земляках.

Интерактивная карта воинских захоронений Великой Отечественной войны 1941-1945 г. г.,

расположенных на территории Опсовского сельского исполнительного комитета  

артыкулы история_Опсы
костел усадьба

Костюкович

Презентация рассказывает о талантливом художнике и поэте, в юные годы воевавшем в разведке партизанской  бригады "Спартак". В работе представлены стихи и рисунки П. Костюкевича, созданные им во время войны.

(Презентация хранится в школьном музее) 

 

 

Известные люди аг. Опса

Э. П. Сергун

Опсаўскі курганны могільнік VIII-XI стагоддзяў

На Браслаўшчыне шмат старажытнейшых курганоў, якія называюцца капцы, валатоўкі, курганы, шведскія або французскія магілы. Усяго іх налічваецца 367 штук. Курганы ў Рацкім Бары, каля вёсак Опса, Жвірыні ў народзе лічацца магіламі воінаў з часоў войнаў са шведамі. Пра опсаўскія курганы гавораць яшчэ і тое, што там нібыта зарыты грошы. На самой справе, курганы ніякага дачынення да шведаў ці французаў не маюць. Гэта пахаванні нашых далёкіх продкаў. На Браслаўшчыне курганы над магіламі ўзводзіліся ў асноўным ў VII - XII ст. Да нашага часу ў Опсе захавалася 80 насыпаў.
Курганны могільнік каля аграгарадка Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад шашы Браслаў — Відзы.
Адносіцца да IX — 1-й паловы XI стагоддзяў. Належаў крывічам.
80 насыпаў вышынёй ад 0,8 м да 2 м, дыяметрам ад 5 да 10 м. Вакол многіх насыпаў праглядаюцца раўкі. У паўночнай частцы могільніка знаходзяцца найбольш высокія курганы.
Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1893 годзе 11 курганоў даследаваў Ф. В. Пакроўскі. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены жалезныя нажы і спражкі, крэсівы, бранзалеты, ляпныя пасудзіны. Могільнік абследавалі ў 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1980 годзе — Л. У. Дучыц, у 2009 годзе — А. М. Плавінскі. У 1996 годзе Л. У. Дучыц даследавала 1 курган, В. Н. Рабцэвіч і А. М. Плавінскі — пяць.
У аснаванні насыпаў былі выяўлены попельныя праслойкі. Рэшткі здзейсненых па-за межамі курганоў крэмацый змешчаны ў мацерыковых ямках, на гарызонце, у насыпе і на вяршыні. Былі выяўлены ляпныя і раннекругавыя гаршчкі, бронзавыя ўпрыгажэнні, пашкоджаныя агнём: фргаменты бранзалета, шыйных грыўняў, бранзалетападобных скроневых кольцаў, ланцужкоў, спіральных пранізак, трохдзіркавыя ланцугатрымальнікі, трапецападобныя падвескі, гузікі, аплаўленыя шкляныя пацеркі жоўтага і блакітнага колеру, жалезныя нажы, спражка, ігла, крэсіва.
Пахаванні па абрадзе трупапалажэння змешчаны на гарызонце, галовамі на ўсход, паўднёвы ўсход і захад. Пахавальны інвентар — ляпны і кругавы гаршчкі, сякера.
Матэрыялы даследаванняў Ф. В. Пакроўскага знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Літвы, Л. У. Дучыц, А. М. Плавінскага і В. Н. Рабцэвіча — у Браслаўскім раённым аб’яднанні краязнаўчых музеяў.
Трэба адзначыць, што сярод курганоў не ўсе насыпы маюць пахаванні. Сустракаюцца і так званыя пустыя курганы, або рытуальныя, якія насыпаліся ў гонар памерлых на чужыне. Такія насыпы знойдзены амаль на ўсіх курганных могільніках Браслаўшчыны.
Усе вядомыя курганы Браслаўшчыны з'яўляюцца пахаваннямі сельскага насельніцтва.