Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

21.02.2022

Свята "Мова - родная, мова - модная!"

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для беларусаў, несумненна, роднай з'яўляецца беларуская мова.
Ён у нашай школе праходзіў пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску!” Таму з раніцы установа адукацыi ператварылася ў беларускамоўнае асяроддзе. На першым паверсе ўсіх сустракалі настаўнікі ў нацыянальным строі і ўручалі эмблему свята-блакітную валошку. Усім тут жа прапаноўвалі далучыцца да чэленджа “Мова родная-мова модная!” і напісаць сваё любімае слова па-беларуску. Напісаныя словы прымацоўваліся да імправізаванага воблачка слоў.
На перапынках у фае гучалі беларускія песні і праходзіла акцыя “Гавары са мной па-беларуску!”, падчас якой вучні выцягвалі картку і называлі прадмет, які там намаляваны, па-беларуску. А яшчэ можна было паспрабаваць свае сілы ў флэш-батле “Хуткамоўкі. Чытаем разам”. Лепшыя знаўцы беларускай мовы 5-6 класаў мелі магчымасць прыняць ўдзел у абласным анлайн-турніры, які праводзіўся ВДУ у гонар кандыдата філалагічных навук Арцямёнка Г. А.
Але самым маштабным і доўгачаным мерапрыемствам Свята мовы стаў школьны кірмаш, да якога старанна рыхтаваліся ўсе вучні, бацькі і настаўнікі. На кірмашы можна было набыць беларускія нацыянальныя стравы, прысмакі, печыва. Вучні-гандляры рэкламавалі свае тавары, запрашаючы пакупнікоў да сябе. Трэба адзначыць, што кірмаш і для пакупнікоў, і для гандляроў прайшоў удала: усе тавары былі прададзены і настрой ва ўсіх быў найлепшы.

Предлагаем видео с праздника