Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

15.04.2022

У БДУ назвалі пераможцаў конкурсу эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства»

У БДУ назвалі пераможцаў конкурсу эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства»

Мерапрыемства было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на далучэнне моладзі да гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей вучняў. 

Усяго было ацэнена каля 400 літаратурных работ беларускіх школьнікаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі філалагічны факультэт БДУ і часопіс «Роднае слова». Па выніках творчай акцыі былі адзначаны 43 работы вучняў 10-11 класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Узнагароджанне пераможцаў адбылося на філалагічным факультэце БДУ. Канкурсантаў павіншавалі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, загадчык філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Бараноўскі, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран і дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік.

(па матэрыялах газеты “ЗВЯЗДА” https://zviazda.by/be/news/20220416/1650111868-u-bdu-nazvali-peramozhcau-konkursu-ese-pucyavinami-belaruskaga-pismenstva )

Вельмі прыемна адзначыць тое, што сярод пераможцаў гэтага конкурсу есць і вучаніца Х класа нашай установы ЧЫРВА ВАЛЕРЫЯ! ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЮ І ЯЕ КІРАЎНІКА НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ЛАРЧАНКА ГАЛІНУ ЧАСЛАВАЎНУ З УЗНАГАРОДАЙ! ЖАДАЕМ ІМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!