Архив новостей

21.02.2025

Міжнародны дзень роднай мовы ў школе

21 лютага ў Опсаўскай сярэдняй школе святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу дня праходзілі акцыі " Размаўляй са мной па- беларуску" і " Угадай беларускае слова- атрымай цукерку", ладзіліся музычныя перапынкі " Беларускія рытмы", квест- гульня " Збяры прыказку", а таксама конкурс на самае незвычайнае беларускае слова " Моўныя цікавосткі". Акрамя гэтага, знаўцы мовы з 7-8 класаў паспыталі свае веды ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове. Дзень атрымаўся насычаны і цікавы.

 

Больш фотаздымкаў тут https://vk.com/opsa_v_subbotu?w=wall-27776062_2997 

Разделы сайта