Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

20.11.2021

Образовательный маршрут «Легенды паданні роднага краю»

У суботу вучні V і VI класаў пад кіраўніцтвам настаўніц беларускай мовы і літаратуры Ларчанка Г.Ч., Радзевіч А.У. і класнага кіраўніка Бэйнар Г.І. адправіліся ў падарожжа па адукацыйным маршруце ў аграгарадок Дрысвяты. Гэта месца вельмі багатае на фальклор: краязнаўцы аграгарадка сабралі 27 мясцовых легенд і паданняў, запісалі і апрацавалі безліч песень, абрадаў, мясцовых святаў. У Дрысвяцкім доме культуры дзейнічае народны фальклорны гурт "Вярба", які дае другое жыццё культурнай спадчыне рэгіёна.
Дзяцей чакала незвычайнае падарожжа пад назвай "Па сцяжынках дрысвяцкіх легенд и паданняў". Экскурсаводам была настаўніца гісторыі Радзэвіч А.У., якая ў вольны час захапляецца краязнаўствам і з'яўляецца ўдзельнікам гурта "Вярба". Дзеці наведалі тыя мясціны Дрысвятаў, якія звязаны з легендамі і паданнямі: Дрысвяцкі парк, дзе раней жыла баранэса Гэлена Іскуль фон Гіндэльбандт, месца расстрэлу савецкіх салдат падчас Вялікай Айчыннай вайны, касцёл Святых Пятра і Паўла, возера Дрысвяты, Жыдоўскае балота. Дзеці разгледзілі ў бінокль востраў Замак, дзе першапачаткова знаходзілася паселішча, залезлі на самую высокую гару, якая знаходзіцца пасярэдзіне вёскі, сустрэліся с мясцовым жыхаром Раманцэвічам І.А., які расказаў пра гісторыю ўзнікнення крыжа ля дарогі і паказаў склеп пад сваёй хатай (якой, дарэчы, каля 200 гадоў) , што захаваўся з часоў баранэсы (склеп служыў раней турмой, дзе сядзелі сяляне, што правініліся).
Падарожжа скончылася ў доме культуры, дзе размешчана выстава малюнкаў "Дрысвяцкія легенды і паданні". Тут экскурсанты адпачылі, пачулі шмат цікавага з гісторыі Дрысвятаў, прынялі ўдзел у невялікай віктарыне па тэме экскурсіі. Вучні зрабілі вывад, што вывучаць гісторыю сваёй малой радзімы не толькі карысна, але і вельмі цікава.