Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

21.02.2024

Дзень роднай мовы ў школе

21 лютага ў школе быў аб'яўлены Днём беларускай мовы. Ён праходзіў пад дэвізам:«Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску!». Праграма Дня роднай мовы была насычанай. Для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны творчы конкурс             «Малюю роднае слова!». А вучні 5-11 класаў прымалі ўдзел у конкурсе калажаў або воблакаў слоў на тэму «Мова родная мая!». Акрамя гэтага,усе вучні маглі паўдзельнічаць у  слоўным квесце «Знайдзі і патлумач». Па школе былі схаваныя карткі з  беларускімі словамі. Удзельнікі квесту павінны былі за дзень знайсці іх, запісаць і патлумачыць сэнс. Хто знойдзе і патлумачыць усе схаваныя словы, той і пераможца! А яшчэ ўсе вучні і дарослыя маглі прыняць ўдзел у паэтычным чэленджы "Мае любімыя радкі на беларускай мове" і прадэкламаваць  некалькі радкоў свайго любімага беларускага верша. А таксама для ўсіх вучняў на другім паверсе школы былі арганізаваны беларускія музычныя перапынкі, дзе можна было патанчыць беларускія танцы або паслухаць песні беларускіх спевакоў і груп. Дзень мовы прайшоў ярка і весела. Яго вынікі будуць падведзены ў панядзелак на лінейцы.

Відэа паэтычнага челенджа па спасылцы

https://vk.com/opsa_v_subbotu?w=wall-27776062_2596%2Fall&z=video-27776062_456239103%2Fe2f31e9682a2729c19%2Fpl_post_-27776062_2596