Архив новостей

29.03.2025

Вучні 9 класса наведалі Браслаўскі музей традыцыйнай культуры

Вучні 9 класса Опсаўскай сярэдняй школы наведалі Браслаўскі музей традыцыйнай культуры, дзе заканчвае сваю работу персанальная выстава Скавырка Святланы Анатольеўны, майстра па вырабу маляванак.

Даведка❗Маляванкі-шырокафарматныя выявы, выкананыя фарбамі хатняга прыгатавання на тэкстыльнай паверхні г.зн. на тканіне, пераважна чорнага колеру. Дэкаратыўнае мастацтва жывапісу на палатне на Віцебшчыне актыўна развівалася ў 1920-1960 гады. Сёння яно прызнана важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі. Сярод найбольш вядомых мастакоў, якія працавалі ў гэтай тэхніцы, - Язэп Драздовіч. Маляванкі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Экскурсавод М.Ф.Дзянісаў пазнаёміў дзяцей з гісторыяй узнікнення маляванкі, яе мастацкімі асаблівасцямі, расказаў пра мастачку, чые творы змяшчае выстава. Затым вучням было прапанавана больш грунтоўна і дэтальна пазнаёміцца з маляванкамі Святланы Скавырка, бо кожная з іх мае сваю гісторыю і сэнс. Мікалай Фёдаравіч дапамагаў дзецям паглыбіцца ва ўнікальны свет мастачкі, раскрыў і паказаў некаторыя мастацкія прыёмы.

У другой зале музея, якую таксама наведалі вучні, была выстаўлена экспазіцыя вырабаў з саломы.

Даведка❗Саломапляценне – традыцыйнае беларускае рамяство, уключанае ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Сувеніры, прадметы дэкору, мастацкія вырабы з саломы не маюць аналагаў у свеце і атаясамліваюцца з нашай краінай.

Наведванне выставы пакінула толькі пазітыўныя эмоцыі.

 

Больш фотаздымкаў па спасылцы https://vk.com/opsa_v_subbotu?w=wall-27776062_3050 

Разделы сайта