26 сакавіка для вучняў 4-9 класаў быў арганізаваны краязнаўчы батл "Мая Браслаўшчына", падчас якога ўдзельнікі ўзнавілі веды пра вядомых людзей, гістарычную і культурную спадчыну малой радзімы, успомнілі падзеі Вялікай Айчыннай вайны і Айчыннай вайны 1812 года. Пераможцы абагналі сваіх супернікаў толькі на 1 бал. Вывучайце гісторыю малой радзімы. Гэта цікава і займальна!

