Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

29.11.2022

Экскурсія ў кватэру-музей Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка

У мэтах рэалізацыі рэспубліканскага пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенні экскурсій для вучняў X-XI класаў у межах вывучэння тэмы “Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў” па выкананні патрабаванняў праграмы па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура” была арганізавана экскурсія ў г. Полацк у кватэру-музей Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка. Музей расказвае аб яе дзяцінстве і юнацтве, удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне. У час ваенных баёў маладая медсястра Зіна ўратавала жыццё дзясяткам байцоў і камандзіраў. Цяжкае раненне, пасля якога Зінаіда Міхайлаўна засталася без рук и без ног, не зламала волю гэтай жанчыны. Яна знайшла ў сабе сілы жыць, гадаваць дзяцей, займацца грамадскай дзейнасцю. Вучні ўбачылі яе дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы, узнагароды .

Далей вучні наведалі Мемарыяльны комплекс “Урочышча “Пяскі”, дзе кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Лангінен Т.П. расказала вучням пра генацыд беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Аповед пра нечалавечыя пакуты ваеннапалонных у канцлагеры вельмі ўзрушыў дзяцей. Вучні ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

Экскурсія нікога не пакінула раўнадушным. Старшакласнікі даведаліся пра суровыя гады вайны і цяжкія выпрабаванні, пра гераічны подзвіг нашых людзей, пра іх мужнасць, стойкасць і вытрымку, што знайшло алдлюстраванне ў шматлікіх творах беларускіх пісьменнікаў.