Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

05.07.2018

Са сталіцы - з дыпломамі

 

З 10 па 18 чэрвеня ў Мінску адбыўся Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў. Гонар прадставіць Віцебшчыну даручылі хлопцам і дзяўчатам Браслаўскага і Лепельскага раёнаў. У іх ліку былі чатыры вучні з Опсаўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы: Ядзяла Карына, Стрыновіч Аляксандра, Міхайловіч Вераніка і Халімоненка Ірына.

 Праграма была вельмі насычаная і змястоўная. Удзельнікі наведвалі Нацыянальную бібліятэку з цікавымі выставамі, музей Алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, дзеім распавялі аб лепшых спартсменах рэспублікі. У Рэспубліканскага цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці пабывалі на захапляльнай інтэрактыўнай экскурсіі аб мірным атаме. Новыя веды аб сваім краюдало наведванне музея валуноў і Лошыцскага парку. Прыемныя уражанні пакінулі артысты Дзяржаўнага цырка, спектакль тэатра Беларускай арміі і лекцыя ў планетарыі.

Але галоўным усё ж быў удзел у конкурснай праграме злёту. Удзельнікі каманды вобласці адказна аднесліся да конкурсаў і гэта мела неблагія вынікі. Галоўнай падзеяй злёту была краязнаўчая канферэнцыя «Таямніцы малой Радзімы», на якой больш за 30 юных даследчыкаў з усіх абласцей Беларусі прадстаўлялі вынікі сваіх лепшыя праектаў за мінулы год. Журы адзначыла дыпломамі ІІ ступені Ядзяла Карыну (Опсаўская ДССШ) і Канавалава Руслана (Кансталінская ДСБШ) за работу “Возера “Божае Вока” – новы сімвал Беларусі” (кіраўнік – В.Е. Бунта), дыплом ІІІ ступені атрымала Стрыновіч Аляксандра (Опсаўская ДССШ), аўтар камп’ютарнай квэст-гульні “Падарожжа па Нацыянальнаму парку “Браслаўскія азёры” (кіраўніца – В.І. Мачульская).

На краязнаўчай віктарыне “Ад гульні да пазнання краю” арганізатары сур’ёзна выпрабоўвалі глыбіню ведаў сваіх юных гасцей па гісторыі і геаграфіі беларускай зямлі. Не разгубіліся і тут браслаўчане з лепельцамі, занялі другое месца пасля каманды Магілёўскай вобласці, удзельнікі якой былі адчувальна старэйшымі.

Удзел у конкурсе фотаработ «Мая радзіма ў адным імгненні» прынёс дыплом ІІІ ступені Кавецкай Дар’і і Юркевіч Злаце, вучаніцам СШ №2 г. Браслава. Яны прадстаўлялі фота-праект “7 цудаў Браслаўшчыны” (кіраўнікі - Бунта В.Е., Кавецкая Г.В.). Работнікі цэнтра экалогіі і краязнаўства адзначылі здымак К. Ядзяла “Сонейка-цюльпан” і прапанавалі даслаць яго на рэспубліканскага конкурс фотамайстэрства школьнікаў.

Трэцяе месца прынёс віцеблянам конкурс інтэрактыўных экскурсій "Праз музей - да прафесійных вытокаў", дзе юныя экскурсаводы разам з кіраўнікамі павінны былі за кароткі час прыдумаць цікавы аповед пра групу выпадкова выпаўшых камандзе музейных экспанатаў.

Асобную падзяку і прызы атрымала наша танцавальная група з Опсы - В. Міхайловіч, А. Стрыновіч і І. Халімоненка. Выступленні гэтых здольных дзяўчатак зрабіла іх сапраўднымі зоркамі злёту і суправаджаліся сапраўднымі авацыямі.

А вечарамі да удзельнікаў злёту прыходзілі ў госці цікавыя творчыя людзі:

паэты Л.Дранько-Майсюк, Э.Акулін, вядомыя музыканты - Андрусь Такінданг з музычным гуртам “Рэха”, Кацярына Ваданосава і Fantasy_orchestra, якім варта падзякаваць за цудоўныя вершы, музычную праграму, яркія і незабыўныя эмоцыі.  

Трэба адзначыць, што несумненны поспех стаў вынікам добрай падрыхтоўчай работы, эрудыцыі і скіраванасці на перамогу усіх удзельнікаў каманды вобласці.

В. Е. Бунта, кіраўнік дэлегацыі, настаўнік Кансталінскай ДСБШ

Слет 1
слет 2
слет 2
слет 23
слет 4567
слет 45
слет 56
слет47
слет 5678
слет32
слет 231