Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

30.08.2018

Приглашаем поучаствовать в фотоконкурсе "Зямля пад белымі крыламі"

Зямля 2

У нашай установе адукацыі фотаконкурс" "Зямля пад белымі крыламі" праходзіць да 24 верасня 2018 года.

       Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы ў дзвюх узроставых катэгорыях: 10-14 гадоў (уключна); 15-17 год.

 Асноўнымі мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:

  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва;
  • фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
  • далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці;
  • пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
  • эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу; выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
  • папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

 Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Мой дом» (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);
  • «Водная прастора» (фотаздымкі рэк і азёр);
  • «Дзікі свет» (жывёльны свет Беларусі);
  • «Вышыня» (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);
  • «Людзі і прафесіі» (фотаздымкі, якія характарызуюць прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць);
  • «Асобы і пакаленні» (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);
  • «Жывыя традыцыі» (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);
  • «Спадчына» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);
  • «Манахром» (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі; (чорна-белыя фотаздымкі)
  • «ТэхнаРух» (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Па намінацыях «Жывыя традыцыі» і «ТэхнаРух» на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.

 Асноўныя крытэтыі ацэнкі конкурсных работ: арыгінальнасць сюжэту; мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі; тэхнічная якасць фотаздымка. 

Патрабаванні да конкурсных работ.

  • Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
  • Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна- белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку(без паспарту).
  • Абавязкова прадстаўляецца электронны варыянт фотаздымка у фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму краю.
  • Фотаздымкі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнага фотаздымка павінны быць наступныя дадзеныя:

назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адуацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса і нумара тэлефона.