Архив новостей

Государственное учреждение образования
"Опсовская средняя школа Браславского района"
официальный сайт школы
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Контактная информация

Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь
Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.)
E-mail: opsa_sch@braslav-region.by
Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна



Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

13.05.2020

Аб чым бы я спытаў у ветэрана?

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі у 5 класе  прайшло мерапрыемства ў межах энкаунтэра “Браслаўшына літарартурная” – “Аб чым бы я спытаў у ветэрана?”

Класны кіраўнік Крупко Аляксандра Чаславаўна пазнаёміла выхаванцаў з успамінамі былой партызанкі, імя якой носіць піянерскі атрад 5 класа – Раісы Аляксееўны Шыкалавай.

Цікава тое, што ўспаміны гэтыя прысвечаны вучням установы адукацыі. Раіса Аляксееўна пісала іх для таго, каб памяць аб тых страшных і гераічных падзеях навечна захавалася ў дзіцячых і юнацкіх сэрцах. З цікавасцю пяцікласнікі слухалі пра баявыя дзянні партызанскай брыгады “Спартак”, атрада “Няўлоўныя”. Даведаліся , што ў партызанах была ўся сям’я Раісы Аляксееўны.

Кожны з вучняў пагартаў старонкі звычайнага вучнёскага сшытка, спісанага буйным почыркам, тым самым як бы ўласна дакрануўшыся да гераічнага мінулага свайго края…

Запалілі агонь свечкі і пастаялі ў мінуце маўчання…

        А пасля агучылі тыя пытанні, на якія хацелі б пачуць адказ ад самой Раісы Аляксееўны Шыкалавай. Ад самага простага “Ці было Вам страшна?” да больш складанага “Хто кіраваў партызанскімі атрадамі, у якіх змагалася з фашыстамі ветэран?”

Напрыканцы гадзіны кожны вучань атымаў заданне: на рознакаляровым сцікеру запісаць слова, якое ў іх асацыіруецца са словам “перамога”. Пасля вучні з гэтых слоў склалі юбілейны лік – 75.

        Класны кіраўнік Крупко А.Ч. адзначыла:”Такія мерапрыемствы знаёмяць вучняў не толькі з гераічным мінулым нашай краіны, але і дапамагаюць выхоўваць сапраўдных грамадзян, якім у недалёкай будучыні давядзецца будаваць не толькі ўласнае жыццё, але і жыццё усёй дзяржавы.

ш
ш1
ш2
ш3
ш5
ш6
ш7