Меню
Главная
Календарь новостей
Контактная информация
Адрес:211998 аг. Опса ул. Молодежная, 7 Браславский район Витебская область Беларусь Телефон:+375 2153 22 817 (учит.) +375 2153 61 844 (дир.) E-mail: opsa_sch@braslav-region.by Администратор сайта: Мачульская Валентина Ивановна
Cтатистика посещений
|
04.03.2022
Гуканне вясны
"А у нас добрая навіначка: Прыляцела ластавіца, прынесла вам Масленіцу!" З такіх слоў у пятніцу, 4 сакавіка, у школе распачаліся масленічныя гулянні, да якіх рыхтаваліся ўвесь тыдзень. У свята народнага календара увайшлі традыцыйныя абрадавыя моманты: "спальванне зімы", карагоды, гуканне птушак і вясны, масленічныя гульні і забавы і кірмаш, які арганізавалі самі вучні. Увесь школьны стадыён быў падзелены на гульнёвыя зоны, дзе можна было паказаць свой спрыт і сілу ў такіх гульнях, як "Скачкі на конях", "Кулачны бой", "Петушыныя баі", "Перацягванне каната". А для малодшых вучняў былі прапанаваны гульні "Каруселі", "Сонейка", "Жавароначкі", "Гаспадынька". А хто не хацеў гуляць, тыя маглі на кірмашы набыць прысмакі ці бліны і падсілкавацца. У канцы свята вучні "развіталіся з зімой" і павадзілі карагоды вакол вогнішча. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|